Эмілія Эдуардаўна Хазановіч, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства ў сярэдняй школе №1 г. Калінкавічы, прапануе дзве цікавыя ідэі для настаўнікаў гісторыі – медыявіктарыны па тэмах «Полацкае княства» і «Славяне ў сярэднявеччы».
Для працы ў фармаце медыявіктарыны вам спатрэбіцца прэзентацыя (спампаваць усе можна ніжэй) і самі пытанні – гэта апісанні гістарычных дзеячаў. Вучань мусіць выкарыстоўваючы малюнак на слайдзе і прапанаванае ў заданні апісанне вызначыць, пра каго або пра што ідзе гаворка. Цікава, што правільны адказ пачынаецца з літары, паказанай на слайдзе.
Напрыклад, есць апісанне «Першы летапісны полацкі князь», на слайдзе першая літара – Р. Гэта і есць падказка да правільнага адказу – Рагвалод. У канцы прэзентацыі змешчаны ключы, каб правераць свае адказы.
Скрыншоты з прэзентацыі медыявіктарыны "Полацкае княства"
Шаноўныя настаўнікі, дзякуй за тое, што дзеліцеся напрацоўкамі. Калі ў вас ёсць таксама цікавыя ідэі і ўрокі, дасылайце іх нам на nastaunik.info@gmail.com. Самыя цікавыя абавязкова апублікуем.