Сацыялагічныя даследаванні: вучням не хапае школьных ведаў

13 сакавіка 2018 г. ІПМ прадставіў вынікі новага сацыялагічнага даследавання «Вучаць у школе»: як, чаму і навошта. Успрыманне сярэдняй адукацыі Беларусі настаўнікамі і нядаўнімі выпускнікамі".
Праведзенае даследаванне было накіравана на выяўленне праблем і слабых месцаў сучаснай сістэмы сярэдняй адукацыі. Для гэтага быў праведзены аналіз адказаў экспертаў, атрыманых у ходзе інтэрв'ю, адказаў рэспандэнтаў, атрыманых у ходзе нацыянальнага анкетнага апытання, а таксама аналіз нарматыўных дакументаў, якія змяшчаюць некаторыя колькасныя характарыстыкі асаблівасцяў арганізацыі навучальнага працэсу. У ходзе даследавання былі выяўлены адрозненні ў ацэнках складанасці прадметаў рэспандэнтамі і міністэрствам аховы здароўя, вызначаны ступені важнасці вучэбных прадметаў для рэспандэнтаў, а таксама ўзровень іх зацікаўленасці ў кожным прадмеце. Прадстален аналіз выкарыстання паслуг рэпетытараў у розныя перыяды атрымання сярэдняй адукацыі. Выяўлена ступень уцягнутасці бацькоў вучняў у адукацыйныя працэсы. Складзена агульная карціна паспяховасці рэспандэнтаў, а таксама праведзены аналіз іх стаўлення да сістэмы ацэньвання ведаў. Вызначана актуальнасць навучальных праграм, а таксама ступень прыкладной значнасці асобных прадметаў. Вывучаны асаблівасці арганізацыі навучальнага працэсу, а таксама найбольш распаўсюджаныя праблемы, з якімі рэспандэнтам даводзілася сутыкацца падчас атрымання сярэдняй адукацыі. Разгледжаны асаблівасці паводзін рэспандэнтаў на рынку працы і іх планы адносна працаўладкавання ў будучыні.
 
Праца падрыхтавана ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Развіццё Кастрычніцкага эканамічнага форуму», які рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза.
 
 У прыватнасці, апытанне паказала, што вучням не хапае больш сур'ёзных і патрэбных ведаў у школьнай праграме. Гэта адна з прычын, чаму дзеці ідуць да рэпетытараў. Прычым паслугамі рэпетытараў найбольш часта карыстаюцца здольныя і паспяховыя вучні.
У той жа час ацэнка складанасці школьных прадметаў чыноўнікамі міністэрства аховы здароўя завышаная і адрозніваецца ад вучнёўскай амаль у 2 разы.