17 сакавіка 2018 г. у Мінску праходзіў маштабны Адукацыйны форум "ПраШколу: Так можна!", на які зарэгістраваліся больш за 1000 чалавек. Эксперты і практыкі ў сферы школьнай адукацыі з 5 краін свету падзяліліся сваімі вопытам з беларускімі педагогамі і зацікаўленымі бацькамі. Калі вам цікавая школьная тэма, але вы не змаглі трапіць на мерапрыемства, арганізатары прапануюць запіс з онлайн-трансляцыі.
Nastaunik.info рэкамендуе абавязкова праглядзець выступ эстонскага, украінскага экспертаў, а таксама не прапусціць парады і праблемы, якія падняла у сваім выступе Людміла Петраноўская.
Пра шведскую школу-грамадскую арганізацыю, якая была заснавана на ідэях Джона Д'юі і Льва Выгоцкага, можна пачытаць асобны артыкул тут.
Пра шведскую школу-грамадскую арганізацыю, якая была заснавана на ідэях Джона Д'юі і Льва Выгоцкага, можна пачытаць асобны артыкул тут.
Каб арыентавацца и выбраць патрэбны вам выступ, глядзіце праграму.