Як увасабляецца вобраз маці ў розных відах мастацтва? Пра гэта ўрок ад настаўніцы беларускай мовы і літаратуры, айчыннай і сусветнай мастацкай культуры ДУА «Нясвіжская гімназія» Таццяны Лясніцкай.
Урок на тэму «Веліч мацярынскага сэрца» разлічаны на вучняў 5 класаў. На ўроку дзеці прааналізуюць вобраз маці ў скульптуры Ф. Каменскага «Першыя крокі» і карціне Барыса Кустадзіева «Раніца», фрагменце з фільма «Балада пра салдата» і ў творах беларускага мастака Міхаіла Савіцкага.
На інтэрактыўнай хвілінцы аўтар прапануе навучэнцам сабраць разрэзаныя прыказкі і прымаўкі, растлумачыць іх значэнне. Поўны план уроку са спасылкамі на неабходныя мультымедыйныя матэрыялы можна спампаваць ніжэй.