XXIX метадычны летнік
адбудзецца з 2 па 8 ліпеня 2018 года
ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” пры падрымцы Астравецкага аддзела адукацыі і Альхоўскай сярэдняй школы праводзіць аўтарскія курсы прафесара кафедры педагогікі і менеджмента адукацыі М.І. Запрудскага (План повышения квалификации и переподготовки кадров образования в 2018 году ГУО «Академия последипломного образования».
Тэма курсаў: “Дыдактычныя заданні як асноўны сродак арганізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў”.
Мэта курсаў: валоданне ўдзельнікамі спосабамі распрацоўкі і практыкай прымянення на ўроках разнастаўных дыдакычных заданняў.
Павышэнне кваліфікацыі адбудзецца ў два этапы:
Першы – дыстанцыйны – з 4 па 30 чэрвеня.
Другі – вочны, непасрэдна ў летніку – з 2 па 7 ліпеня.
Месца правядзення заняткаў – “зялены клас” на беразе р. Страча і кабінет інфарматыкі Альхоўскай школы Астравецкага раёна.
Заяўку аформіце ў выглядзе табліцы:
Прозвішча, імя і імя па бацьку |
|
Пасада |
|
Месца працы |
|
Хатні адрас з паштовым індэксам |
|
Тэлефон 8-0ХХХХХХХХ |
|
Е-mail |
|
Пасада, прозвішча, імя і імя па бацьку кіраўніка, які аплоціць камандзіроўку (калі яе дадуць) |
|
Чаму Вы вырашылі вучыцца менавіта на гэтых курсах? |
|
Ці маеце вы вопыт распрацоўкі і прымянення кампетэнтнастна-арыентаваных заданняў і што з гэтага вы можаце прадставіць у летніку (не абавязкова) |
|
У якім годзе Вы ўпершыню прыехалі ў летнік |
|
Колькі разоў Вы прайшлі навучанне на курсах у летніку |
|
Пажаданае месца начлегу (свая палатка ці прышкольны інтэрнат) |
|
На чым прыедзеце ў летнік (свая машына ці грамадскі транспарт) |
Заяўку дашліце М. Запрудскаму на адрас zaprudskyn@mail.ru
Не патрэбна дасылаць далучаным файлам і раней за 11 мая.
Важныя даты:
11 --21 мая – прыём заявак
31 – залічэнне ў лік удзельнікаў
4 – 30 чэрвеня – дыстанцыйнае навучанне
2 ліпеня – заезд у Альхоўку
3 ліпеня – пачатак заняткаў
7 ліпеня – апошні дзень курсаў
8 ліпеня – ад’езд.
Падрабязнасці пра летнік можна прачытаць на старонках часопіса “Фізіка”, у “Настаўніцкай газеце” (у ліпеньскіх або жнівенскіх нумарах), а таксама ў інтэрнэце: http://www.academy.edu.by/personalii/372.html і https://www.facebook.com/groups/olxovka/