Галіна Анатольеўна Сухава, настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 5 г. Віцебска, дзеліцца мультымедыйным урокам па вывучэнні творчасці Янкі Купалы ў 9 класе. Тэма ўрока «Янка Купала. Паэма «Бандароўна», ен закранае і мультымедыйны аспект.
Купала адзін з першых ў беларускай літаратуры заўважыў, што чалавек, хаця яго і называюць божым тварэннем, істота даволі недасканалая ў маральным плане. Паэт бачыў пільную патрэбу ў героях, якія б адчулі смак свабоды. Свабодны чалавек, на думку Купалы, ужо не згодны будзе трапіць пад уціск іншага і ў маральным плане стане больш дасканалым. Свабода чалавека правяраецца ў сітуацыі найбольшай для яго небяспекі.
Слайды прэзентацыі. Аўтар: Галіна Сухава
Мэта настаўніка на ўрок:
Да завяршэння ўрока вучні будуць ведаць сюжэт паэмы, разумець сутнасць канфлікту паміж князем і Бандароўнай, змогуць параўнаць вобразы гусляра, Машэкі, Наталькі і Бандароўны, змогуць знайсці адказ на пытанне: “Чаму паэма “Бандароўна” напісана на аснове ўкраінскай народнай песні?”
Матэрыял урока паспрыяе фарміраванню грамадзянскай пазіцыі дзевяцікласнікаў.
Медыйная мэта на ўрок: вучні змогуць параўнаць ментальнасць украінскага і беларускага народаў.
План урока і прэзентацыя: