Партал TUT.BY апублікаваў артыкул "Такие дети раз в столетие рождаются". Как сельская "звездочка" Вика "уделывает" всех на олимпиадах". Яго гераіня - вясковая дзяўчынка Віка Цярлецкая. У дзевятым класе школьніца перамагла на раённых алімпіядах па чатырох прадметах: рускай, беларускай мовах, геаграфіі, астраноміі. На абласным этапе школьнікі маглі ўдзельнічаць толькі ў адной дысцыпліне. Віка абрала беларускую мову - у яе вельмі трапяткое да яе стаўленне і моцная грамадзянская пазіцыя. Дзяўчынка марыць пра кар'еру біяфармахіміка, каб дапамагчы хвораму брату з лекамі.
- Ёсць такія рэчы, якія чалавек абавязаны ведаць. Як я магу быць чалавекам, калі я не ведаю мовы, на якой размаўляў мой прапрапрадзед!
Віка зруйнавала ўсе стэрэатыпы, якія навязваюць беларусам: пра кепскую адукацыю ў сельскіх школах, пра хібы беларускамоўнага навучання, пра важную ролю рэпетытараў...
Чытаць артыкул цалкам: https://news.tut.by/society/588666.html