Урок нямецкай «Замежная мова ў прафесіі» (план + медыядадатак)

Настаўніца першай катэгорыі ДУА «Ваўковіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Марына Яўгенаўна Гулімава распрацавала ўрок нямецкай мовы «Замежная мова ў прафесіі». Ен атрымаў дыплом 1 ступені ў абласным конкурсе ўрокаў у профільных класах.

Мэта гэтага камбінаванага ўроку – вызначыць ступень важнасці валодання замежнымі мовамі ў прафесійнай дзейнасці чалавека. Вучням прапаноўваюцца карысныя інтэрактыўныя заданні: тэст на будучую прафесію, гульня ў пазл, гульня ў асацыяцыі, пошук эквівалентаў, дапаўненне сказаў і г. д.

Урок дапамагае паўтарыць лексіку па тэме «Прафесіі», выканаць заданні і вызначыцца з выбарам прафесіі. План уроку і медыядадаткі можна спампаваць ніжэй.