Іна Плешавеня, настаўніца англійскай мовы ДУА «Сярэдняя школа №1» г. Паставы падзялілася практыкаваннямі па медыяадукацыі на ўроках англійскай мовы ў 10-м класе (4-я чвэрць, UNIT 8, тэма «NEWS»).
1. Каб лепш запомніць лексічныя адзінкі, вучням можна прапанаваць зрабіць інфаграфіку «Newspaper structure» па структуры газеты, яе асноўных элементах.
Інфаграфіка: Іна Плешавеня
2. Каб адпрацаваць граматычны матэрыял па ўскоснай і пісьмовай мове, будзе карысным пазнаёміцца з шасцю асноўнымі пытаннямі пры напісанні артыкула, альбо пры падрыхтоўцы да інтэрв’ю «5 W (Who/What happened/Where/When/Why) and 1H (How it happened)». У якасці практыкавання можна ўзяць якую-небудзь казку і ператварыць яе ў газетны артыкул, альбо падрыхтаваць пытанні для інтэрв’ю з казачным героем.
Інфаграфіка “Чырвоны Каптурок”. Аўтар Іна Плешавеня
Для працы з граматычным матэрыялам – Інфаграфіка «Калабок». Аўтар Іна Плешавеня
3. Папярэдні прагляд тэксту. Гэта важны аспект ва ўспрыняцці навіннага артыкула альбо іншага друкаванага тэксту (напрыклад, параграфа падручніка). І гэта нават павінна стаць звычкай працэсу чытання. Напрыклад, загалоўкі і падзагалоўкі могуць мець вырашальнае значэнне ў чытанні тэксту падручніка альбо артыкула. Праглядаючы артыкул альбо тэкст параграфа, варта чытаць назвы раздзелаў, паглядзець на фотаздымкі, прачытаць подпісы да іх і г. д.
Вучні, якія робяць папярэдні прагляд тэксту, адразу могуць рэгуляваць працэс яго чытання, маюць магчымасць зрабіць папярэднія высновы, перш чым яны пачнуць чытаць. У выніку вучні чытаюць тэкст больш свабодна, з большай зацікаўленасцю і разуменнем.
Для гэтага мы зрабілі інфагайд «How to preview a text»
Інфаграфіка «How to preview a text». Аўтар Іна Плешавеня
Інфаграфіка была выканана з дапамогай сэрвісаў:
- https://infogram.com – разлічаны на тых, хто не знаёмы з дызайнам і праграмаваннем, але хоча за пару хвілін стварыць прыемнае візуальнае прадстаўленне якой-небудзь інфармацыі.
- https://www.easel.ly/ Easel.ly – гэта анлайнавы сэрвіс для стварэння інфаграфікі, з дапамогай якога вы зможаце ў сціснутыя тэрміны намаляваць ілюстрацыі для сваёй прэзентацыі.
Аўтар распрацовак зазначае, што некаторыя вучні выкарыстоўвалі звычайны Microsoft Word для стварэння інфаграфікі.