Кароткія відэаролікі ў дапамогу настаўнікам гісторыі Беларусі - на youtube-канале BELARUS24 прадстаўлены тэмы для ўсіх класаў, ад старажытнай да сучаснай гісторыі Беларусі. Nastaunik.info прапануе азнаёміцца з першымі 10 выпускамі па храналогіі, усяго на канале 24 тэмы.
На жаль, ролікі БТ на рускай мове, таму нагадваем пра больш карысны для навучання і выхавання цыкл 170 ролікаў па гісторыі Беларусі.
1.
- Заканчэнне Ледніковага перыяду
- Зʼяўленне азёр і Ясельдзінскага мора
- Першыя жыхары на тэрыторыі сучаснай Беларусі і іх заняткі: паляванне на маманта, рыбалка і зʼяўленне земляробства.
2.
- Аграрная рэвалюцыя на беларускіх землях
- Зʼяўленне першых драўляных дамоў, гліняных гаршкоў і кавальскага рамяства
- Стагоддзе жалезнай руды
- Падзел славян на роды, плямёны і саюзы. І зʼяўленне першых гарадоў
3.
- Першыя запісы аб нашай зямлі – V стагоддзе да н.э.
- Шлях з варагаў у грэкі.
- Паходы славян на Канстантынопаль.
- Ліст на берасце і першыя летапісы.
4.
- Зʼяўленне першых гарадоў.
- Гісторыя старажытнага Полацка.
- Народнае веча.
- Сватаўство Уладзіміра Чырвона Сонейка да княгіні Рагнеды.
5.
- Назвы першых беларускіх гарадоў.
- Будаўніцтва Сафійскага сабора.
- Праўленне Усяслава Чарадзея.
- Максімальны росквіт Полацкага княства.
6.
- Аб Усяславе Чарадзеі і яго нашчадках.
- Аб Полацкім княстве
- Пра жыццё Ефрасінні Полацкай. Аб славянскім Залатавусте.
- Тямніца рэлігійнай рэліквіі ад Лазара Богшы.
7.
- Краіна, якая перамагла манголаў і крыжакоў.
- Краіна, якая стала самай буйнай дзяржавай Еўропы.
- Вялікая гісторыя Вялікага княства Літоўскага.
8.
- Вялікая дзяржава, якая сама напала на залатую Арду
- Кровапралітныя бітвы і знакавыя бітвы.
- Талерантнае княства, дзе мірна ўжываліся славяне і татары, а Каран чыталі на беларускай мове.
9.
- Набегі крыжакоў і абарона ад тэўтонскага ордэна.
- Смеласць славянскіх ваяроў.
- Вялікая перамога ў Грунвальдскай бітве.
- ХIV стагоддзе. Гісторыя Беларусі.
10.
- ХVI стагоддзе – культурны росквіт нашай краіны.
- Францыск Скарына друкуе першыя кнігі.
- Статут ВКЛ стаў прававой калыскай для многіх канстытуцый, а дзякуючы вялікім дыпламатам беларускія гарады набываюць Магдэбургскае права.