Гістарычныя медыякубікі на ўроках гісторыі Беларусі

Гэтай распрацоўкай падзялілася настаўнік гісторыі і грамадазнаўства рагачоўскай СШ №2 Вольга Краўчанка. Асновай аднаго з этапаў гульні стала паняцце сторытэлінг – мастацтва данясення павучальнай інфармацыі з дапамогай ведаў, апавяданняў, гісторый, якія ўзбуджаюць у чалавека эмоцыі і мысленне.

Сутнасць гульні:
1. Кідаецца некалькі кубікаў, ад двух да пяці
2. Каманды вучняў, глянуўшы на выявы, мусяць скласці кароткі аповед з улікам выпаўшых малюнкаў, словаў, датаў
3. Галоўная ўмова – гэта павінна быць цікавы і гістарычна дакладны аповед

“Выконваючы гэтае заданне, вучні самі вырашаюць, што істотна не толькі звязваць медыяінфармацыю, але і супастаўляць яе храналагічна. Атрымалася цікава. Вось прыклад набора па гісторыі Полацкага княства, а таксама шаблон пустога кубіка – мабыць, нехта зацікавіцца і захоча паспрабаваць са сваімі вучнямі па іншай тэме”, - кажа аўтар Вольга Краўчанка.