Выйшаў дапаможнік для 6 класа. Гісторыя Беларусі ад старажытнасці да канца XV ст. Дыдактычныя матэрыялы да ўрокаў

Паважаныя калегі! Да пачатку навучальнага года выйшаў новы дапаможнік "Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца XV ​​ст. Дыдактычныя матэрыялы да ўрокаў. 6 клас" (аўтары Аляксандр Карзюк і Дар'я Касякова). Гэты дапаможнік прызначаны для настаўнікаў гісторыі і ўяўляе сабой 35 паўрочных распрацовак да ўсіх тэмаў  6-га класа, у тым ліку - урокі абагульнення і рэкамендацыі да занятку "Наш край". Варта адзначыць, што распрацоўкі навучальных заняткаў падрыхтаваны ў рамках рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў адукацыі, насычаны разнастайнымі формамі і метадамі працы на ўсіх этапах вучэбных заняткаў і носяць варыятыўны характар. Правядзенне ўрокаў у адпаведнасці з дыдактычнымі распрацоўкамі пры іх апрабацыі пацвердзіла іх эфектыўнасць.  Гэта якасная дапамога як для маладога педагога, так і для вопытных настаўнікаў. Таксама дапаможнік змяшчае спісы літаратуры па методыцы выкладання гісторыі ў цэлым, фарміраванні ключавых кампетэнцый, выкарыстанні інфармацыйна-камп'ютарных тэхналогій у навучанні гісторыі і падборку метадычных распрацовак па гісторыі Беларусі са старажытных часоў да канца XV ​​ст. Выданне мае грыф Міністэрства адукацыі і ўжо даступна для ўсіх зацікаўленых.
Аўтары жадаюць усім выдатнага заканчэння водпуску і поспехаў Вам і Вашым навучэнцам ў новым навучальным годзе!
Крыніца: Дар'я Каcякова, група 
Web Κλειώ, google+.
 
Увага: Далучыцца да суполкі настаўнікаў гісторыі можна тут