Галоўнае - умець "прадаць" сваю ідэю.

Рыхтуемся да другой нацыянальнай (не)канферэнцыі для настаўнікаў ЕdCamp Belarus! 
Удзельнікі першага эдкэмпа даведаліся, што сёння важна не толькі мець ідэю, але і ўмець яе прадаць. Паглядзіце, як гэта рабілі настаўнікі на мінулай (не)канферэнцыі. 
 
Сёлета ўдзельнікам і спікерам EdCamp Belarus можа стаць кожны. Кожнаму будзе дадзена 1 хвіліна, каб прадставіць сваю ідэю. Потым паводле рэйтынгавага галасавання ўсіх удзельнікаў вызначаюцца пераможцы. Ім выдзяляецца пляцоўка, дзе яны праводзяць больш грунтоўную прэзентацыю: майстар-клас, лекцыю ці прагляд фільма з дыскусіяй...
 Вынікі рэйтынгавага галасавання, эдкэмп-2017
Запрашаем на свята адукацы 13 - 14 кастрычніка 2018 г . Падаць заяўку ўжо магчыма тут: http://edcamp.by/