Дакументаў – і таго!
Напісалі ў Міністэрстве –
Іх 4-5 усяго!
Ой, не праца – адпачынак!
На работу – на паўдня!
На ўсё лета – перапынак,
Не працуем мы ні дня!
Так нас бачаць, а па факце?
Я не скарджуся зусім,
Бо люблю сваю я працу,
Але ж сэнс амаль не ў тым.
Толькі верасень адчыніць
Дзверы школы для рабят,
Трэба здаць нам спіскі спіскаў
Пра вучнёўскі склад і лад:
Колькі хлопчыкаў, дзяўчынак,
Колькі год ім: 6 ці 7,
Спіс бацькоў з днём нараджэння.
Мо, для віншавання, не?
Адрасы – дзе пражываюць
І рэгістраваны дзе,
Колькі метраў у кватэры,
Можа, ў іх кватэры дзве?
Так, далей: у нас ёсць планы:
Каляндарны, і на ўрок.
А яшчэ план выхаваўчы,
І журнал! Спасі нас Бог!
А ўнутры ёсць планы планаў:
Праца з дзецьмі і сям’ёй,
План па сходах, што с бацькамі,
І яшчэ – мы ж рвемся ў бой!
Але планы – толькі пена,
А пад пенай унутры:
Пратаколы і абходы:
Напішы на раз, два, тры!
Потым трэба абыйсці нам
Дзетак, у пратакол уключыць
Іх кватэрныя умовы,
Як ім давялося жыць.
Іх у класе 20-30
Як пачнеш ты абхадзіць,
Толькі ў снежні, мо, закончыш –
У госці добранька хадзіць!
Тут і студзень – справаздача:
Што паспелі, што і не.
І кантрольных усіх аналіз
Кожнага не праміне.
А яшчэ – прайсці па хатах
Не сваіх, а ўсіх людзей,
Каб даведацца, хто ў школу
Дзетак у будучым вядзе.
Запісаць ўсё дасканала:
Адрас, тэлефон, узрост.
Ой, тут справы вельмі мала.
Зробіш хутка ўсё, наўпрост!
І са студзеня ты зноўку
Клас па хатах абыдзі,
Мо змянілася там штосьці:
Правярай, сачы, глядзі!
Там даследчых працаў пачак...
Там – алімпіядны рух...
І па ўсім ёсць справаздачы.
Як нам перавесці дух?
А яшчэ – для Каралевы
Трэба таленты знайсці..
І таксама ў справаздачу
Вынік трэба ўвесь змясціць.
Не, паперак у нас нямнога,
Ёсць яшчэ метал і шкло,
Пластык мы збяром таксама –
Сыравіна – гэта зло.
Вось бы паздаваць паперкі
Для макулатуры нам -
Мы б ў золаце, напэўна,
Ужо былі б даўно, дзе там!
Я не скарждуся, паверце,
Спаву я люблю сваю:
А ці стане яна горшай,
Калі я што не зраблю?
Без аналізу кантрольных
На гадзіну больш пасплю,
Стану трошкі больш спакойнай,
Менш памылак нараблю.
Калі не напішам часам,
Дзеці летам будуць дзе –
(Бо ў сумневах мама з татам,
Не прадумалі яшчэ) –
Можа, не хужэйшы вынік
Стане, калі не збіраць,
Не лічыць, не падытожваць,
Не падводзіць, не збіваць?
Ад статыстыкі ж тут сэнсу
Ні якога - усё дарма!
Хай жа будзе проста ПРАЦА,
Прыгажэй якой – няма!
(Святлана Іванюшына, 2018)
Нагадваем, што сёлета плануюць дадаць новы неўласцівы абавязак настаўніка - вядзенне базы "дармаедаў". Чытайце тут: