Як беларускія настаўнікі фізікі праводзяць канікулы ... ў Швейцарыі

Звычайна настаўнікі задаюць вучням напісаць сачыненне "Як я правёў канікулы".  Але ж і самім ёсць чым пахваліцца. Тым больш, што інфармацыйнае грамадства дазваляе не пісаць доўгія тэксты, а зрабіць сваё апавяданне ў форме фотарэпартажу або, артрыкула ў газету. 

Прапануем такі фотарэпартаж ад настаўнікаў фізікі Анатоля Аўсёйчыка (в. Адэльск), Аляксандра Плятнёва (Магілёў) і Аляксандра Якубоўскага (Жодзіна), якія вырашылі на восеньскіх канікулах 2018 года наведаць  Вялікі адронны калайдар, пешшу некалькі раз прайсці з Швейцарыі ў Францыю і назад, палюбавацца відамі на Жэнеўскае возера і Манблан. 
Сёлета адразу трое беларускіх настаўнікаў сталі ўдзельнікамі Навуковай школы для настаўнікаў фізікі ў СЕRN (Еurореаn Оrgаnіzаtіоn fоr Nuсlеаr Rеsеаrсh, Gеnеvа).

 

Фота беларускіх удзельнікаў Навуковай школы для настаўнікаў фізікі ў СЕRN

Больш інфармацыі на саронках у сацыяльных сетках, напрыклад, тут.