Nastaunik.info распачынае публікацыю вучэбна-метадычнага комплексу для вывучэння прадмета "Чалавек і свет. Мая Радзіма - Беларусь".
Прапануем дапаможныя матэрыялы да §15. Пад сценамi старажытных замкаў падручніка аўтарства Панова С. В., Тарасава С. В. "Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь" 4 клас, 2018 г.
Прапануем дапаможныя матэрыялы да §15. Пад сценамi старажытных замкаў падручніка аўтарства Панова С. В., Тарасава С. В. "Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь" 4 клас, 2018 г.
Матэрыялы вучэбна-метадычнага комплексу уключаюць відэа-ролік і план-канспект урока з заданнямі і раздаткамі.
Іх можна выкарыстаць як для традыцыйнага ўрока, так і для перакуленага навучання. Ролікі будуць карысныя вучням для самастойнага праходжання тэмаў, падрыхтоўкі дамашняга задання. Вы можаце скарыстацца прапанаванай распрацоўкай урока, а можаце ўзяць толькі некаторыя элементы.

Вучэбна-метадычны комплекс распрацавалі настаўнікі Ганна Рыкава, Святлана Сяргеева і мастачка Марына Таразевіч.
Вялікая просьба ад каманды стваральнікаў да калег, якія вучаць 4-я класы, - апрабаваць гэтыя ўрокі і выказаць свае заўвагі і прапановы. Аўтары вельмі зацікаўлены ў канструктыўнай зваротнай сувязі і гатовы ўлічыць усе заўвагі.
Прапановы (і падзякі) можна аставіць у каментарах пад відэа на канале YouTube aбо адправіць па пошце nastaunik.info@gmail.com.
Прапановы (і падзякі) можна аставіць у каментарах пад відэа на канале YouTube aбо адправіць па пошце nastaunik.info@gmail.com.
Просьба да ўсіх іншых настаўнікаў - перадаць гэту інфармацыю настаўнікам пачатковых класаў у сваіх школах.
Спампаваць ролік
Спампаваць план-канспект урока з раздаткамі
Спампаваць план-канспект урока з раздаткамі
(Рэкамендуем падпісацца на наш канал https://www.youtube.com/user/NastaunikInfo , каб не прапусціць карысныя відэаматэрыялы).