МРБ. 4 клас. §17-19. "Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў" Вучэбна-метадычны комплекс

Nastaunik.info працягвае публікацыю вучэбна-метадычнага комплексу для вывучэння прадмета "Чалавек і свет. Мая Радзіма - Беларусь". Прапануем дапаможныя матэрыялы да §17-19. "Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў"  падручніка аўтарства Панова С. В., Тарасава С. В. "Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь" 4 клас, 2018 г.

Матэрыялы вучэбна-метадычнага комплексу ўключаюць відэа-ролікі і планы-канспекты ўрокаў з заданнямі і раздаткамі. Іх можна выкарыстаць як для традыцыйных ўрокаў, так і для перакуленага навучання. Ролікі будуць карысныя вучням для самастойнага праходжання тэмаў, падрыхтоўкі дамашняга задання. Вы можаце скарыстацца прапанаванай распрацоўкай урока, а можаце ўзяць толькі некаторыя элементы.

Вучэбна-метадычны комплекс распрацавалі настаўнікі Ганна Рыкава, Святлана Сяргеева і мастачка Марына Таразевіч.

Вялікая просьба ад каманды стваральнікаў да калег, якія вучаць 4-я класы, - апрабаваць гэтыя ўрокі і выказаць свае заўвагі і прапановы. Аўтары вельмі зацікаўлены ў канструктыўнай зваротнай сувязі і гатовы ўлічыць усе заўвагі. Прапановы (і падзякі) можна аставіць у каментарах пад відэа на канале YouTube aбо адправіць па пошце nastaunik.info@gmail.com.

Просьба да ўсіх іншых настаўнікаў - перадаць гэту інфармацыю настаўнікам пачатковых класаў у сваіх школах.

17 Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў Полацк, Тураў, Заслаўе

Спампаваць ролік
Спампаваць план-канспект урока з раздаткамі

 

18 Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў Віцебск, Брэст, Браслаў, Мінск

Спампаваць ролік
Спампаваць план-канспект урока з раздаткамі
 

19 Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў Гродна, Гомель, Магілёў

Спампаваць ролік
Спампаваць план-канспект урока з раздаткамі

Глядзіце ранейшыя матэрыялы вучэбна-метадычнага комплексу:

§15. Пад сценамi старажытных замкаў
§16. Па якіх законах жылі нашы продкі

(Рэкамендуем падпісацца на наш канал https://www.youtube.com/user/NastaunikInfo , каб не прапусціць карысныя відэаматэрыялы).