Да ўвагі настаўнікаў беларускай літаратуры і пачатковых класаў! План-канспект урока "Слуцкія паясы"

Да ўвагі чытачоў прапануем план-канспект урока па вывучэнні апавядання М. Чарняўскага “Слуцкія паясы”, распрацаваны Таццянай Тарасюк.

Асноўныя мэты ўрока - вучні пазнаёмяцца з апавяданнем М. Чарняўскага “Слуцкія паясы”, змогуць вылучыць галоўную думку твора: “Не звялося знакамітае рамяство слуцкіх умельцаў”. Задачы ўрока ўключаюць фарміраванне вобразных уяўленняў вучняў аб дэкаратыўна-прыкладным мастацтве сродкамі мастацкага слова, развіццё ў іх умення прадбачыць змест твора па яго загалоўку, узбагачэнне слоўнікавага запасу вучняў, удасканаленне ўмення вучняў чытаць моўчкі, развіццё навыкаў фарміравання тэмы і асноўнай думкі апавядання, а таксама выхаванне цікавасці і павагі да культуры свайго народа. Неабходнае абсталяванне для правядзення ўрока: падручнік, ацэначныя лісты, ілюстрацыі па тэме (выявы паясоў), гуказапіс песні гурта "Песняры".

План-канспект урока і дадаткі даступныя тут: