Жаніцьба Цярэшкі. Беларуская народная гульня [Відэа]

Ігрышча запісана у в. Аношкі Лепельскага р-на Віцебскай вобласці сябрамі Таварыства беларускай школы ў 2010 г.

Кіраўнік праекта: Кацярына Бароўская
Аператар: Зміцер Галямаў
Навуковы кансультант: Алесь Лозка.

Стваральнікі фільма ўдзячныя за дапамогу Вользе Маханенцы, Валеру Тухту, Галіне Жураўлёвай. І асабліва захавальнікам нацыянальнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Каляднае ігрышча "Жаніцьба Цярэшкі" Лепельскага раёна", якая ўзята пад ахову дзяржавы ў 1999 годзе: Еўдакіі Яўхімаўне Крыцкай (1927 г.н.), Людміле Кірылаўне Крыцкай (1930 г.н.), Соф'і Пятроўне Кузьміч (1934 г.н.), Зінаідзе Пятроўне Мірановіч (1937 г.н.), Кацярыне Міхайлаўне Кандыбайла (1942 г.н.), Валянціне Іванаўне Крыцкай (1949 г.н.), а таксама іншым удзельнікам .

Жаніцьба Цярэшкі («Цярэшка») — беларуская народная гульня для нежанатай моладзі. У даўніну мела сакральнае значэнне. З'яўлялася репетыцыяй вясельных абрадаў (маладыя людзі выбіралі сабе пару, жартоўна «жаніліся»). Нярэдка пары, якія складаліся ў час гульні, потым сапраўды браліся шлюбам.