Школа медыяпісьменнасці для старшакласнікаў. Хутка дэдлайн!

Хочаш навучыцца ствараць круты кантэнт для блога? А рабіць стрым і здымаць відэа для Youtube? Хочаш адрозніваць фэйкавую навіну ад сапраўднай? Прыходзь у Школу Медыяпісьменнасці Медыя IQ. 
 
Дэдлайн падачы заяўкі -
25 студзеня (Гродна) 
1 лютага (Мінск),
20 студзеня (Бабруйск).
 
Гэтая Школа для вас, калі вы: 
вучыцеся ў старэйшых класах 
хочаце адрозніваць фейк ад сапраўднай навіны 
шукаеце інфармацыю ў інтэрнэце 
хочаце ведаць, як ствараць фота, відэа, тэксты і іншыя віды кантэнту
карыстаецеся сацсеткамі
думаеце паступаць на факультэт журналістыкі (ці на любы іншы??) 
калі ў вас ёсць блог, сайт, канал (ці калі яшчэ няма) 
калі вы маеце намер жыць у грамадстве і хочаце прымаць усвядомленыя рашэнні твараць уласныя праекты ў групах 
 
Тэмы:
 
- fake news і фактчэкінг 
- візуалізацыя інфармацыі 
- фота 
- відэа, Стрым 
- аўдыё, падкасты 
- мультымедыйныя праекты
- інтэрнэт і сацсетка 
- гендэр у медыя 
- кібербуллінг 
- лічбавая бяспека 
- прапаганда і маніпуляцыі 
- аўтарскія правы
 
 
Бацькам: Чаму навучыцца ваша дзіця ў Школе Медыяпісьменнасці? 
- захоўваць бяспеку ў інтэрнэце 
- абараняцца ад фэйкаў і думаць крытычна 
- быць свядомым спажыўцом інфармацыі і прымаць узважаныя рашэнні 
- выказваць свае думкі з дапамогай тэксту, відэа, фота і іншых відаў кантэнту