Вясновыя Дні адкрытых дзвярэй: ЕГУ запрашае абітурыентаў у Вільню

30.01.2019
30-31 сакавіка Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) запрашае беларускіх старшакласнікаў на вясновыя Дні адкрытых дзвярэй у Вільнюсе. Мерапрыемства адбудзецца ў новым навучальным корпусе ЕГУ — у будынку Аўгустынскага кляштара ў Старым горадзе Вільні.
Падчас Дзён адкрытых дзвярэй абітурыенты ЕГУ і іх бацькі даведаюцца аб новых і абноўленых бакалаўрскіх праграмах: «Візуальны дызайн», «Еўрапейская спадчына», «Медыя і камунікацыя», «Сусветная палітыка і эканоміка», а таксама аб праграме бесперапыннага навучання «Міжнароднае права і права Еўрапейскага Саюза». У 2019 годзе ЕГУ прапануе гранты для поўнага ці частковага пакрыцця кошту навучання, а таксама стыпендыі для студэнтаў з Беларусі і іншых краін.
 
Удзельнікі Дзён адкрытых дзвярэй пазнаёмяцца з выкладчыкамі, студэнтамі і выпускнікамі ЕГУ, змогуць задаць пытанні пра паступленне, стыпендыі і праграмы абмену, а таксама
здаць уступныя экзамены ва ўніверсітэт.
 
Як патрапіць?
 
Рэгістрацыя на Дні адкрытых дзвярэй у Вільні праходзіць анлайн.
 
Пры рэгістрацыі да 3 лютага ЕГУ аказвае бясплатную візавую падтрымку навучэнцам школ і каледжаў, а таксама слухачам курсаў цэнтра «Прапілеі» (Мінск).
Рэгістрацыя на экзамены — да 20 сакавіка (уключна).
 
Праграма Дзён адкрытых дзвярэй
 
  • 30 сакавіка (субота) пройдзе выстава навучальных праграм ЕГУ, профільныя сустрэчы абітурыентаў з выкладчыкамі, студэнтамі і адміністрацыяй. Абітурыенты таксама прымуць удзел ва адбысловым воркшопе «Я (не) гуманітарый» і змогуць здаць уступны экзамен па англійскай мове.
  • 31 сакавіка (нядзеля) адбудуцца экзамены па эсэ і кампазіцыі. Атрыманыя вынікі абітурыенты змогуць выкарыстаць пры паступленні ў ЕГУ ў 2019 годзе.