Лепшыя і горшыя краіны для настаўнікаў

31.01.2019
Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (OECD) правяла даследаванне, параўнаўшы гадавыя заробкі настаўнікаў у розных краінах свету.
 
Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця - міжнародная эканамічная арганізацыя развітых краін, якія прызнаюць прынцыпы прадстаўнічай дэмакратыі і свабоднай рынкавай эканомікі. Заснавана ў 1961 годзе, на сённяшні дзень у склад OECD уваходзяць 36 краін.
 
На першым месцы размясціўся Люксембург, дзе пачатковая зарплата настаўніка сярэдняй школы без досведу працы складае каля 79 тысяч даляраў. Максімальная зарплата настаўніка 137 тысяч даляраў.
У ЗША сярэдні заробак настаўніка складае ад 44 да 68 тысяч даляраў у год. Пры гэтым сярэдні заробак настаўнікаў у Каліфорніі за 2016-2017 навучальны год склаў 78 711 даляраў - адно з самых высокіх сярэдніх значэнняў у ЗША.
У Швейцарыі настаўнікі пачатковай школы зарабляюць максімум 84 тысячы даляраў.
Карэйскія настаўнікі пачынаюць з 28 тысяч даляраў і могуць зарабляць да 79 тысяч даляраў.
Польшча ўваходзіць у пяцёрку самых горшых краін па ўзроўні заработнай платы ў старэйшай школе - заробак тут не перавышае 31 тысячу даляраў .
 
Заробак настаўнікаў пачатковай школы
 
 
 
 
Заробак настаўнікаў старэйшай школы
 
 
 
Арыгінал артыкула па спасылцы