Майстар-клас "Крытычнае мысленне і... сланы"

Алена Радзевіч (АПА) і Міхась Кудзейка (БДПУ ім. М. Танка) паказваюць на простых прыкладах, як можна фармаваць крытычнае мысленне ў вучняў пры працы з тэкстам. 
Майстар-клас, запісаны падчас ЕdCamp Belarus - 2018 у кастрычніку 2018 г.

Праглядзеўшы яго, вы: 
•Будзеце ведаць, што значыць «зашпіліць кашулю»  у дачыненні да працы з тэкстам/любой інфармацыяй
•Зможаце выканаць і распрацаваць заданні адносна розных узроўняў мыслення
•Зможаце сканструяваць уласнае разуменне ідэі тэксту

Прэзентацыю можна спампаваць тут