Да ўвагі настаўнікаў біялогіі! Урок "Імуналагічная рэакцыя арганізма. Імунны адказ"

Да ўвагі чытачоў прапануем метадычныя матэрыялы для правядзення ўрока біялогіі па тэме "Імуналагічная рэакцыя арганізма. Імунны адказ". Урок прызначаны для 10 класа ў адукацыйных установах з хіміка-біялагічным профілем. Урок апублікаваны у часопісе  "Біялогія і хімія" №11, 2018.

Аўтары:

  • Скрыган Кацярына Анатольеўна, настаўнік біялогіі першай катэгорыі Ліцэя №1 г. Мінска, PhD
  • Жыткая Вольга Анатольеўна, настаўнік біялогіі вышэйшай катэгорыі ДУА «Ушацкая СШ»
  • Мікуліч Людміла, настаўнік хіміі першай катэгорыі ДУА «СШ №3 г. Асіповічы»
  • Новікава Ніна Уладзіміраўна, педагог-псіхолаг вышэйшай катэгорыі ДУА «Уваравіцкая СШ Буда-Кашалёўскага раёна»

План-канспект урока быў распрацаваны падчас удзелу педагогаў у метадычным летніку ”Альхоўка 2018”, які праходзіў у межах аўтарскіх курсаў прафесара кафедры педагогікі і менеджменту адукацыі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, кандыдата педагагічных навук, Мікалая Іванавіча Запрудскага.

Урок пабудаваны па тэхналогіі актыўнай ацэнкі. Адпаведна гэтай тэхналогіі, пры распрацоўцы ўрока выкарыстаны наступныя элементы: дыягнастычная пастаноўка мэты настаўнікам і фармулёўка мэты мовай вучняў, крытэрыі дасягнення мэты, пастаноўка ключавога пытання, самаацэнка, самакантроль, зваротная сувязь.

Ніжэй размешчаны матэрыялы ўрока "Імуналагічная рэакцыя арганізма. Імунны адказ" (план урока, тэставыя заданні і мультымедыйная прэзентацыя) на беларускай і рускай мовах (файлы з пазнакамі ru, by).

Аўтары будуць радыя атрымаць Вашыя каментары, пытанні і пажаданні па электроннай пошце: skryhan.katsiaryna@gmail.com