У Стоўбцах навучэнец напаў з нажом на настаўніка і дзяцей. Настаўніца і вучань памерлі, двое школьнікаў у шпіталі

11.02.2019

Сёння раніцай, у 08:05, у міліцыю паступіла паведамленне аб здарэнні ў школе №2 Стоўбцаў. Вучань 2003 года нараджэння напаў з нажом на настаўніцу. Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла. Пазней з'явілася інфармацыя пра смерць вучня той жа школы. Яшчэ двое дзяцей знаходзяцца ў бальніцы.

 

- Сёння ў 08:05 у аператыўна-дзяжурную частку паступіла паведамленне аб нанясеннi нажавых раненняў настаўніцы школы №2. Яна памерла ад атрыманых раненняў. Двое дзяцей параненыя, знаходзяцца ў рэанімацыі, па папярэдняй інфармацыі. Напад ажыццявіў вучань гэтай школы - хлопец 2003 года нараджэння. Ён не затрыманы. У шасці раёнах вобласці ўведзены план «Сірэна», - распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Мінскай вобласці Яўген Сачак.

 

На месца выбыла кіраўніцтва УУС Мінаблвыканкама і супрацоўнікі міліцыі, вядзецца актыўны пошук. Абставіны нападу высвятляюцца.

 

- На дадзены момант вядома аб чатырох пацярпелых. Двое загінулых і двое параненых, - кажуць у міліцыі.

 

Мясцовыя жыхары расказваюць, што загінулая была настаўніцай геаграфіі.

 

Вучань які нападаў вучыўся ў 10-м класе. Цяпер усе яго аднакласнікі знаходзяцца ў школе, іх дапытваюць. Школьнікі кажуць, што старонка гэтага вучня ў сацсетках  сёння была выдаленая.

Арыгінал артыкула

 

У 10.14 у МУС паведамілі, што падлетка затрымалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку пры падтрымцы АМАПу.

Загінуўшую настаўніцу звалі Марына Пархімовіч, яна выкладала гісторыю.