Да ўвагі чытачоў прапануем серыю крыжаванак па біялогіі (з адказамі) на беларускай мове. Аўтар - Аляксандр Казіміравіч Капуста, настаўнік біялогіі Ракаўскай сярэдняй школы.
Тэмы крыжаванак:
- Асаблівасці знешняй будовы млекакормячых. Шкілет і мышачная сістэма;
- Вышэйшыя споравыя расліны;
- Будова і функцыі кветкі і яе частак;
- Нервовая сістэма, органы пачуццяў і паводзіны птушак. Размнажэнне і развіццё птушак;
- Сістэма ўнутраных органаў земнаводных. Нервовая сістэма. Размнажэнне і развіццё.
Крыжаванкі можна выкарыстоўваць на ўроку на этапе замацавання вучэбнага матэрыялу або падчас праверкі дамашняга задання ў якасці індывідуальных картак.