Вучэбна-медатычны комплекс па працоўнаму навучанню,1 клас

Прыхільнікі АА - яднаемся!!! https://static.xx.fbcdn.net/images/emoji.php/v9/t4c/1/16/1f642.png:)

Паважаныя настаўнікі, дазвольце падзяліцца прыемнай навіной:) 
У продажы з’явіўся новы комлекс вучэбна-медатычных дапаможнікаў па працоўнаму навучанню ў 1 класе.
Гэты навучальны комплекс цікавы тым, што ен рэалізуе асноўныя ідэі стратэгіі “Актыўная ацэнка” (мэта на мове вучня, актуалізацыя ведаў, ключавое пытанне, крытэрыі паспяховасці, самаацэнка, узаемаацэнка, зваротная сувязь).
У вучэбна-метадычны комплекс уваходзяць 4 кнігі: план-канспект урокаў для настаўніка, сшытак творчых работ і альбом для вучня + журнал уліку ведаў вучняў на безадзнакавай аснове (ў электронным выглядзе), які можна бясплатна спампаваць на сайце выдавецтва "Аверсэв" https://www.aversev.by/rus/katalog/nachalnaya-shkola/23884 .

Комплекснае выкарыстанне дапаможнікаў дазваляе не толькі вырашыць праблему рэалізацыі безадзнакавага навучання вучняў 1 класа, а і вывесці адуацыйны працэс на ўзровень актыўнай, свядомай, адказнай дзейнасці навучэнцаў.

У канцы красавіка з’явяцца ў продажы комплекс дапаможнікаў для 2 класа, а ў канцы жніўня – для 3 класа.

Аўтарам комплексу з'яўляецца Міхась Кудзейка - кандыдыт педагагічных навук і незаменны ментар дыстанцыйных курсаў ТБШ "Стратэгіі актыўнай ацэнкі". 

Давайце разам зробім навучальны працэс для нашых дзетак цікавым, карысным і яскравым!!!