Арфаграфічны трэнажор "Беларускі калейдаскоп" ад СШ №7 Калінкавічаў

Што можа быць больш сумнае, чым школьны сайт?!
Аднак толькі, не сайт школы № 7 г. Калінкавічаў. Аказваецца, калі сайт рабіць не для галачкі, то ён будзе цікавы і карысны і вучням, і настаўнікам. 
Паглядзіце, хаця б на арфаграфічны трэнажор "Беларускі калейдаскоп". 
Трэніруйце, калі ласка, свае веды у наступных тэмах:
ПРАВАПІС МЯККАГА ЗНАКА І АПОСТРАФА
ПРАВАПІС ПАДОЎЖАНЫХ ЗЫЧНЫХ
ПРАВАПІС ГАЛОСНЫХ Е, Ё, Я
ПРАВАПІС ВЯЛІКАЙ І МАЛОЙ ЛІТАР
ПРАВАПІС Д, ДЗ, Т І Ц
ПРАВАПІС НЕКАТОРЫХ СПАЛУЧЭННЯЎ ЗЫЧНЫХ І ГАЛОСНЫХ (У ЗАПАЗЫЧАНЫХ СЛОВАХ)
ПРАВАПІС ПАДОЎЖАНЫХ ЗЫЧНЫХ
ПРАВАПІС ГАЛОСНЫХ О, Э, А
ПРАВАПІС У І Ў
ПРАВАПІС СКЛАДАНЫХ СЛОЎ
ПРАВАПІС ПРЫСТАЎНЫХ ГАЛОСНЫХ, ПРЫСТАЎНЫХ І ЎСТАЎНЫХ ЗЫЧНЫХ
 
Аднак зрабіць змястоўны сайт - мала. Трэба, каб пра яго даведаліся. 
Вучань Багдан Мачальнікаў разам з настаўніцай  Вольгай Афанасьевай зрабілі крэатыўную рэкламу зместу сайта з дапамогай квэсту і даслалі свой праект на конкурс медыяпраектаў школьнікаў "Лаві фэйк!".
Менавіта рэклама дапамагла знайсці арфаграфічны трэнажор і распаўсюдзіць пра яго інфармацыю для шырокага кола настаўнікаў. 
Дзякуй, дарагія калінкавіцкія вучні і педагогі, за добры прыклад для ўсіх калег.