Як дзецям растлумачыць, што такое фэйк і адначасова зацікавіць рускай літаратурай, дапамагчы заглыбіцца ў тэксты і адшукаць ідэю аўтара? Аказваецца проста! "К нам едет ревизор!" - гэта ж і ёсць самы сапраўдны фэйк. Як ён узнік? Як распаўсюдзіўся? Чаму так атрымалася? Што можна было б зрабць, каб такога на адбылося?
Настаўніца рускай мовы і літаратуры, дырэктар СШ № 2 г. Століна Ала Лазіцкая правяла майстар-клас для ўкраінскіх калег. Прапануем відэазапіс, зроблены падчас Edcamp Ukraine - 2019.
На фота Ала Лазіцкая разам з міністрам асветы Украіны Ліліяй Грыневіч.