Тэма ўрока “Я і мае справы. У краме” № 16
Прапануем вашай увазе распрацоўку ўрока ад Ірыны Міхайлаўны Місан, настаўніка вышэйшай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 26 г. Гродна”
Мэта:
- стварыць умовы для фарміравання навыкаў беларускага вымаўлення;
- пазнаёміць са словамі і выразамі па тэме;
- фарміраваць уменне асэнсавана ўспрымаць беларускую мову на слых;
- выпрацоўваць навык чытання на беларускай мове;
- вучыць адказваць на пытанне, карыстаючыся словамі самога пытання, правільна і дакладна ўжываць словы пры канструяванні сказаў па ўзоры;
- выхоўваць культуру маўленчых паводзін у грамадскіх месцах, пры рабоце ў групе;
- у канцы ўрока вучні раскажуць верш, скорагаворку, змогуць праінсцэніраваць размову з прадаўцом.
Вучэбна-метадычнае забеспячэнне: падручнік (Мінск, “Нацыянальны інстытут адукацыі” 2017); словы і сказы для чытання, запісаныя на дошцы; малюнак “У краме”; малюнкі хата, рэчка, дарога, авечкі, школа (у якасці апоры пры вывучэнні верша на памяць); малюнкі для работы ў групах па тэмах “Адзенне”, “Гародніна”, “Мэбля”, “Школьныя прылады”, “Посуд”, “Цацкі”; словы-назвы магазінаў.
Матэрыялы ўрока ў прымацаваным файле