Шаноўныя настаўнікі, выкладчыкі, выхавальнікі, вучні і студэнты!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!
Настаўнік - гэта той, хто стварае будучыню. Ад нас, калегі, а не ад палітыкаў і бізнесменаў залежыць, якой будзе наша краіна.
Беларускія настаўнікі добра ўсвядомілі сваю місію і вучацца спадзявацца на сябе. Мы самі аб'ядноўваемся ў грамадскія арганізацыі, спрабуем асвойваць самыя эфектыўныя методыкі, пішам дапаможнікі праводзім для калег дыстанцыйныя курсы і семінары. І з кожным годам актыўных настаўнікаў становіцца больш.
У 2019/20 навучальным годзе чакаецца шмат цікавага. Настаўніцкая талака рыхтуе для калег новыя навучальныя курсы, замежныя стажыроўкі, не-канферэнцыю EdCamp Belarus-2019 з сусветнымі зоркамі педагогікі, хутка прапануем Вам новы МООС для падлеткаў... Каб не прапусціць навіны, падпісвайцеся на старонкі сайта і Таварыства беларускай школы ва ўсіх сацыяльных сетках!
Зычым вам плёну ў вашых намаганнях, прафесійнай свабоды і разумных вучняў. Чакаем вашых матэрыялаў!
Ваш Nastaunik.info