EdCamp Belarus-2019. Запрашаем СМІ для асвятлення адукацыйнай падзеі года

Edcamp Belarus 2019

Адбудзецца 12 - 13 кастрычніка 2019 г. 
Бізнес-клуб "Імагуру", г Мінск, вул Фабрыцыуса, 4
Пачатак 12.10.2019 у 10:00. 
Арганізатары: Таварыства Беларускай школы, Global Shapers Community Minsk. 

http://edcamp.by/

На мерапрыемстве выступяць і дадуць майстар-класы для настаўнікаў замежныя эксперты: Данута Стэрна (Польшча), Рос Морысан МакГіл (Вялікабрытанія), Аліна Ваўранюк (Польшча, Беласток), Маціна Чурдава (Чэхія) і іншыя. 

Агульная тэма сёлетняга EdCamp-у "Супрацоўніцтва дзеля будучыні".

Адукацыя – гэта не сфера абслугоўвання, як часта можна пачуць ад беларускіх бізнесменаў. Адукацыя – гэта не сфера манаполіі дзяржавы, як яе разглядаюць дзяржаўныя чыноўнікі. Адукацыя найперш павінна выконваць сацыяльную замову грамадства, бацькоў (падаткаплатнікаў), саміх навучэнцаў, з’яўляцца сродкам пабудовы грамадзянскай супольнасці. Менавіта такімі аргументамі кіраваліся настаўнікі, калі выбіралі агульную тэму для Edcamp Belarus 2019 – “Супрацоўніцтва дзеля будучыні”.

Супрацоўніцтва лічыцца адным з 4-х галоўных навыкаў 21-га стагоддзя (Collaboration, Communication, Critical Thinking, and Creativity).

Супрацоўніцтва для паляпшэння адукацыі будзе разгледжана на 3 узроўнях. І мэта Edcamp Belarus-2019 складаецца з 3 частак :

Па-першае, пабудова супрацоўніцтва паміж усімі сектарамі: дзяржавай, бізнесам, грамадзянскай супольнасцю. Кожны са стэйкхолдэраў робіць свой унёсак у адукацыю, не заўсёды ведаючы, што робяць іншыя. Толькі цеснае супрацоўніцтва дасць магчымасць атрымаць эфект.

Па-другое, пабудова супрацоўніцтва паміж школьнымі настаўнікамі. Прафесар Джон Хэці (John Hattie, Visible learning, 2018) – аўтар самых аўтарытэтных даследаванняў пра уплыў на эфектыўнасць навучання, сцвярджае, што супрацоўніцтва паміж настаўнікамі (Collective Teachers Efficacy) дае самы моцны эфект сярод іншых фактараў на падвышэнне якасці навучання, утрая большы, чым сацыяльны статус навучэнца ці стварэнне элітных школ і адмысловых праграм.

Па-трэцяе, супрацоўніцтва паміж педагогамі і вучнямі, школьнай адміністрацыяй і  настаўнікамі, настаўнікамі і бацькамі, паміж самімі вучнямі.

Менавіта такі змест Edcamp Belarus 2019 дасць сістэме адукацыі штуршок і практычныя рэкамендацыі  для якасных зменаў у навучальным змесце,  метадычнай базе  і ў кіраванні адукацыяй, накіруе школу на фармаванне кампетэнцый, патрэбных маладой генерацыі для паспяховага працаўладкавання, актыўнай грамадзянскасці, сацыялізацыі і самарэалізацыі ў глабальным інфармацыйным грамадстве.

На Edcamp Belarus 2019 запрашаюцца больш за 200 удзельнікаў: педагогаў, дзяржаўных чыноўнікаў з Міністэрства адукацыі, бізнесменаў, міжнародных экспертаў, вучняў, валянтэраў.

Для прадстаўнікоў СМІ і бізнесу, якія б хацелі зрабіць свой інтэлектуальны ўнёсак у мерапрыемства і прыняць удзел у дыскусіі, асвяціць падзею года кантакт арганізатараў: ap@edcamp.by
тэл. +37529 6512270, +37529 1179833

Запрашаем!