Семінар-практыкум «Кіно як сродак фарміравання медыяінфармацыйнай пісьменнасці вучняў у навучанні гісторыі і грамадазнаўству»

11 кастрычніка 2019 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбудзецца семінар-практыкум «Кіно як сродак фарміравання медыяінфармацыйнай пісьменнасці вучняў у навучанні гісторыі і грамадазнаўству».

Для ўдзелу запрашаюцца настаўнікі гісторыі і грамадазнаўства, спецыялісты рэгіянальных інстытутаў развіцця адукацыі.

Праграмай семінара прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання:

  • Кіно як форма экраннай культуры.
  • Патэнцыял кіно ў навучанні гісторыі і грамадазнаўству.
  • Асноўныя метады і прыёмы работы з кінатэкстамі на ўроках гісторыі.

Тым, хто жадае прыняць удзел у рабоце семінара-практыкума, неабходна да 3 кастрычніка 2019 года запоўніць электронную рэгістрацыйную форму па адрасе: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfVVXubKIvbVimx5lHO-FIpaJ7ez4CY0PRIAo12LyoGsxyKlw/viewform?usp=sf_link

Больш падрабязная інфармацыя аб семінары – у інфармацыйным лісце.

adu.by