Настаўнікі, медыяпедагогі, журналісты з 22 краін свету склалі інтэрактыўную мапу медыяадукацыйных рэсурсаў https://medialiteracymap.org/. Для агульнага карыстання выкладзены 145 кніг, ініцыятыў, курсаў, сайтаў, праграм і іншых праектаў для фармавання медыяпісьменнасці. Мапа будзе пастаянна дапаўняцца.
Прыемна, што з 29 рэсурсаў Беларусі 14 - створаныя настаўнікамі - аутарамі і чытачамі наша сайта ў межах праграмы ТБШ "Медыяадукацыя ў школе".
Мапа стала вынікам працы Форуму Media Literacy Solutions, які адбыўся ў Мінску 18-19 кастрычніка 2019 г.