У беларускай інтэрнэт-прасторы падзея! З'явіўся сайт https://adukavanka.by.
Адукаванка – гэта некамерцыйная грамадзянская ініцыятыва. Яе асноўная роля – стварыць пляцоўку, дзе сходяцца праблемы адукацыі, іх патэнцыйныя рашэнні і людзі, якія гатовы над гэтым працаваць.
Ёсць шмат размоў накот таго, што ўсё дрэнна ў беларускай адукацыі. Але проста гаварыць аб праблемах падаецца не вельмі прадуктыўным шляхам. Замест пустых бла-бла-бла ёсць іншая ідэя – стварыць канкрэтныя апісанні таго, што бачыцца праблемамі для беларускай адукацыі з пункту гледжання розных бакоў (настаўнікаў, вучняў, бацькоў, грамадства, органаў кіравання і г.д.). А таксама зрабіць банк патэнцыйных рашэнняў.
Кожны можа даслаць сваю праблему ці прапанаваць рашэнне. Таксама вы можаце апублікаваць свой ці параіць іншы аналітычны артыкул пра адукацыю, каб нашыя ідэі і разуменне сітуацыі былі больш грунтоўнымі.