Дзмітрый Шэйкін, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы № 26 г. Гродна для стварэння станоўчага іміджу і прыцягнення ўвагі навучэнцаў да вывучэння гісторыі праводзіць у школе ...PR-акцыю
У некаторых навучэнцаў вучэбны прадмет «Гісторыя» выклікае пэўныя цяжкасці. Каб падвысіць пазнавальны інтарэс школьнікаў да гісторыі прапануецца менавіта такая форма правядзення мерапрыемства.
PR-акцыя мае высокі медыяадукацыйны патэнцыял.
Данясенне інфармацыі да пэўнай аўдыторыі, уплыў на асобныя слаі грамадства, а таксама прасоўванне некаторых уласных інтарэсаў, як раз і складаюць аснову дзейнасці PR.
PR гісторыі як вучэбнага прадмета можа адбывацца рознымі спосабамі. Вучні папрацуюць з рознымі медыя і медыятэкстамі па гістарычным змесце: рэкламай, сацыяльнымі сеткамі, газетай, ньюс-рэлізам, медыя-планам і інш. І прымяніць на практыцы веды аб іх.
Сцэнар правядзення PR-акцыі ў далучаным файле.
19.12.12