Таццяна Фадзіна, настаўніца англійскай мовы сярэдняй школы № 26 г. Гродна прапануе практыкаванне "Музыка як медыятэкст"
Мэта практыкавання: навучэнцы змогуць вызначыць функцыі музыкі ў грамадстве, зразумець, як музыка можа выйсці за межы свайго жанру і стаць сімвалам гістарычнага часу, гістарычнай падзеі, аспекту масавай культуры ці групы людзей, зразумець, як музыкі адлюстроўвае час і ўплывае на грамадства.
Агляд практыкавання: навучэнцы пачынаюць з мазгавога штурму пра функцыі, мэты музыкі і абмяркоўваюць моц ўплыву музыкі. Асаблівая ўвага будзе нададзена выкарыстанню музыкі для продажу - як рэкламадаўцы
выкарыстоўваюць сілу музыкі для стварэння сувязяў паміж спажыўцамі і таварам. У якасці групавога заняткі вучні будуць ствараць і прадстаўляць мультымедыйныя музычныя калажы.
19.12.12