Стварэнне вучэбнага медыятэксту як сродак фарміравання медыякампетэнцый вучняў у працэсе вывучэння беларускай мовы

Алена Панкратава,  настаўніца беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 20 горада Орша прапануе правесці ўрок беларускай мовы ў 9 класе ў форме конкурса вусных выказванняў на тэму "Свет маіх захапленняў" з выкарыстаннем медыятэкстаў.
Беларуская мова, 9 клас
Тэма ўрока: Падагульненне па раздзеле «Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі»
Форма ўрока: Урок-конкурс вусных выказванняў
Мэта ўрока: уменне вучняў ужываць складаныя сказы з рознымі відамі сувязі ў вусным маўленні
Задачы:
1. фарміраваць уменне выкарыстоўваць сказы з рознымі відамі сувязі частак пры стварэнні тэксту і ў вусным маўленні;
2. удасканальваць уменне вучняў ствараць тэкст (адпаведнасць тэме, наяўнасць галоўнай думкі, кампазіцыя, лагічнасць, паслядоўнасць);
3. развіваць культуру вуснага маўлення, творчы патэнцыял вучняў;
4. спрыяць усведамленню прызначэння беларускай мовы як сродку камунікатыўных зносін, у т. л. у медыяпрасторы;
5. фарміраваць медыякампетэнцыі вучняў праз
  • уменне ствараць інфармацыйную прастору для навучальных мэт і актыўна ёй карыстацца,
  • адказнасць за якасць створанага медыяпрадукту,
  • валоданне медыйнымі спосабамі апрацоўкі інфармацыі,
  • уменне карыстацца паслугамі інтэрнэту ў адукацыйных мэтах (пошук, праверка, адбор і апрацоўка інфармацыі),
  • крытычнае стаўленне да створаных медыятэкстаў,
  • уменне карыстацца інтэрактыўнымі сродкамі ацэньвання вучэбнай дзейнасці,
  • уменне прэзентаваць уласны медыяпрадукт,
  • выхаванне культуры інтэрактыўнага ўзаемадзеяння ў медыяпрасторы,
  • адказнае стаўленне да якасці і каштоўнаснага зместу створанага
  • медыятэксту;
6. выхоўваць увагу і павагу да духоўнага свету, захапленняў аднакласнікаў.
Абсталяванне:
1. Вучнёўскія медыятэксты, размешчаныя пры магчымасці на адным адукацыйным рэсурсе. У дадзеным выпадку гэта суполка «Школьная медыялабараторыя» ў сацсетцы «Вкантакце»  
2. анлайн-анкета для галасавання;
3. смартфоны з магчымасцю выхаду ў інтэрнэт для галасавання;
4. напісаныя (раздрукаваныя) на асобных аркушах камбінаваныя сказы, ужытыя вучнямі ў вусных выказваннях;
5. прылада для дэманстрацыі медыятэкстаў (інтэрактыўная дошка, экран, тэлевізар);
6. ліст ацэньвання вусных выказванняў
Цалкам рапрацоўку можна спампаваць тут:
 
clip.gif (1004×319)