Майстар-клас па фарміраванні медыякампетэнтнасці педагогаў “Сардэчна запрашаем, ці Староннім уваход дазволены!”

Майстар-клас “Сардэчна запрашаем, ці Староннім уваход дазволены!” 
 
Аўтары майстар-класа:
Шымко І.М., настаўнік гісторыі дзяржаўнай установы адукацыі “Глыбоцкая раённая гімназія”
Шумель Т.І, настаўнік гісторыі дзяржаўнай установы адукацыі “Гарадоцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад –базавая школа Маладзечанскага раёна”
 
 
 
Майстар-клас прысвечаны разуменню актуальнасці пытанняў медыяадукацыі на сучасным этапе. Навучанне ўдзельнікаў крытычна аналізаваць медыятэксты – адна з асноўных мэтаў майстар-класа. Увазе ўдзельнікаў прадстаўлены прыёмы работы з медыятэкстамі, якія выдатна зарэкамендавалі сябе ў адукацыйным працэсе: комікс, карціна, карыкатура, фотаздымак, камедыя. Вядучыя паспрабавалі падрабязна, на прыкладах з уласнага вопыту, спыніцца на асаблівасцях выкарыстання кожнага з названых медыятэкстаў. Кожны з удзельнікаў змог паспрабаваць свае сілы у складанні і аналізе медыятэкстаў. Дадзены майстар-клас можа быць выкарыстаны настаўнікамі-
прадметнікамі, класнымі кіраўнікамі і інш. асобамі, зацікаўленымі пытаннямі медыяадукацыі.
 
Майстар-клас “Сардэчна запрашаем, ці Староннім уваход дазволены!”
 
 
Мэта: павышэнне кампетэнтнасці слухачоў майстар-класа па эфектыўнаму выкарыстанню медыятэкстаў на ўроках і ў пазакласнай рабоце.
Задачы для ўдзельнікаў:
- пазнаёміць удзельнікаў з паняццямі “медыякультура”, “медыякампетэнцыі”, “медыятэкст”.
- стварыць умовы для прафесійнай самаадукацыі ўдзельнікаў майстар- класа, разумення актуальнасці медыяадукацыі на сучасным этапе, крытычнай ацэнкі атрыманай інфармацыі;
- арганізаваць узаемадзеянне ўдзельнікаў;
- стымуляваць слухачоў да самаразвіцця, узбагачэння ўласнай практыкі, рэфлексіўнай дзейнасці.
Форма правядзення: інтэрактыўнае ўзаемадзеянне.
Абсталяванне: раздатачны матэрыял для груп, відэаролікі, ватманы, маркеры, памяткі.
Сцэнар правядзення майстар-класа можна сампаваць тут
 
 
clip.gif (1004×319)