07.02.2020
У міністра адукацыі Ігара Карпенкі патрабуюць паказаць дэкларацыю аб даходах. Адпаведная петыцыя з'явілася на сайце petitions.by.
Зварот звязаны з тым, што з Новага года аплата педагогаў стала рабіцца па новай сістэме разліку. У выніку педагогі сталі скардзіцца на істотнае зніжэнне заробкаў.
"З увядзеннем новай методыкі аплаты працы бюджэтнікам, настаўнікі сталі атрымліваць не толькі апавяшчэнні, у якіх сказана, што іх службовы аклад складае 290,45 р. (гл. фота), але і меншую заработную плату.
Тарыфная стаўка настаўніка — 290 рублёў / petitions.by
І для таго, каб развеяць сумненні аб тым, што гэта нявартая заработная плата, мы хочам, каб міністр адукацыі апублікаваў сваю дэкларацыю аб даходах. Каб паказаў, што ён — адзін з нас: настаўнік. Што ён атрымлівае сувымернае з настаўніцкім узнагароджанне за сваю працу", — гаворыцца ў петыцыі.
Арыгінал артыкула па спасылцы