Настаўнікі гісторыі і грамадазнаўства запісалі свае першыя аўдыёпадкасты. Сёння прадстаўляем на абмеркаванне:
|
Хочам параіцца з вамі, якія падкасты добра было б запісваць да ўрокаў і нават устаўляць у падручнік (спасылка пад кюаркодам). Што трэба для настаўніцкага рэлаксу - можа запішам нашы настаўніцкія байкі для прафілактыкі эмацыйнага выгарання?
Плануем яшчэ відэападкасты ў фармаце інтэрвію па медыяпісьменнасці. Прымаем усе ідэі, шукаем цікавых спікераў і экспертаў!
Чакаем вашы каментары, заўвагі і прапановы новых тэм, фарматаў, спікераў!
Працуем! Усё толькі пачынаецца!