Запрашаем на зімовы дзіцячы лагер для навучэнцаў 1-2 класаў ад заняткаў «Мова дзяцей» у Гомелі!
Што такое «Мова дзяцей»? Заняткі, дзе дзеці ў гульнявой нефармальнай абстаноўцы вывучаюць беларускую мову, культуру і гісторыю.
Калі будуць заняткі??
19.02 (серада) - 10.00 - 14.00
20.02 (чацвер) - 10.00 - 14.00
21.02 (пятніца) - 10.00 - 14.00
У праграме трохдзён:
- маляванне і размовы
- вывучэнне гісторыі Беларусі праз гульні
- спевы і танцы
- выраб аплікацый
- праца з лагапедам
- кінапрагляд
- і шмат усяго іншага па-беларуску.
Хто мы?
Арганізатар заняткаў Гомельская ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны».
Чаму мы гэта робім?
Беларуская мова - мова стасункаў, яна больш за прадмет у школе. Мы не толькі вывучаем мову, але вывучаем свет па-беларуску.
Удзел бясплатны, неабходна рэгістрацыя (колькасць месцаў абмежавана, рэгістрацыя павінна быць абавязкова; дачакайцеся адказ на e-mail).
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeA7Q4ib3UOh3KtbUSJJOBhbbEwwLFnnlWdgFAkNOy6Dqaz6g/viewform
Апошні тэрмін прыёма заявак 17.02.2020
Заняткі праходзяць у Цэнтры беларускай мовы, па адрасе вул. Працоўная (Трудавая), 7а, 2 паверх, 14 кабінет.
Арганізатар заняткаў Гомельская ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны».
Тэлефон для даведак: +375299089162 (Марыя).