“Дзея” і “Прававая ініцыятыва” стварылі мабільны дадатак “Твае правы”

“ДЗЕЯ” І “ПРАВАВАЯ ІНІЦЫЯТЫВА” СТВАРЫЛІ МАБІЛЬНЫ ДАДАТАК “ТВАЕ ПРАВЫ”
“Твае правы” — кішэнны дапаможнік, распрацаваны для таго, каб паказаць прававы пункт гледжаньня ў зносінах з супрацоўнікамі органаў унутраных справаў. Вы ў любы момант даведаецеся, якія маеце правы і як можаце абараніць іх. Праграма не дае абавязковых правілаў, якіх трэба прытрымлівацца, а толькі падказвае, як можна сябе паводзіць з пункту гледжаньня нормаў заканадаўства. Адна з магчымасьцяў, якую прапануе дадатак, — прайсьці сытуацыйны тэкставы квэст. Спампаваць праграму.