Падведзены вынікі трэцяга
У праекце паўдзельнічалі вучні 9-11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Фіналістамі сталі 10 навучэнцаў:
• Алексін Самуіл, самастойнае навучанне, г. Мінск, 11 клас (кірунак «Тэхналогіі»);
• Ананіч Павел, вучань ДУА «Сярэдняя школа №21 г. Магілёва», 11 клас (кірунак «Культура»);
• Грынюк Лізавета, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Слуцка», 10 клас (кірунак «Тэхналогіі»);
• Кундзір Анастасія, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №12 г. Віцебска», 9 клас (кірунак «Культура»);
• Муліца Канстанцін, вучань ДУА «Гімназія №1 г. Іўе», 10 клас (кірунак «Экалогія»);
• Рабчук Дзяніс, вучань ДУА «Гімназія №1 г. Брэста», 10 клас (кірунак «Культура»);
• Себік Ангеліна, вучаніца ДУА « Гімназія №10 г. Гомеля», 10 клас (кірунак «Культура»);
• Сідарэнка Вікторыя, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №44 імя М.А. Лебедзева г. Гомеля», 10 клас (кірунак «Экалогія»);
• Федчанка Соф’я, вучаніца ДУА «Гімназія №4 г. Мінска», 9 клас (кірунак «Інклюзія»);
• Янголь Кацярына, вучаніца ДУА «Крэўская яслі-сад сярэдняя школа аг. Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці», 11 клас (кірунак «Экалогія»).
Менавіта гэтыя старшакласнікі стануць галоўнымі выступоўцамі маштабнай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk, а іх ідэі пачуюць ва ўсім свеце. Бо відэазапісы ўсіх TED-канферэнцый перакладаюць на некалькі моваў і размяшчаюць на афіцыйным канале TED.com.
“Місія TED–руху ва ўсім свеце знаходзіць, збіраць і распаўсюджваць рашэнні і ідэі, здольныя даць людзям і грамадству імпульс да развіцця і пазітыўных пераменаў на самых розных узроўнях, ад лакальнага да глабальнага. Чалавечы розум — мацнейшы інструмент, здольны ў літаральным сэнсе змяніць існуючую рэальнасць” – сказала Іна Карней, ліцэнзіят TEDxMinsk.