"Двор для ўсіх" - добраўпарадкуй Магілёў!

30.03.2020

Вы з Магілёва і хочаце добраўпарадкаваць свой двор? Тады запаўняйце анкету да 2 красавіка 2020 і ўсёй сям’ёй далучайцеся да грамадскай кампаніі “Двор для ўсіх”. Вашыя прапановы перададуць ва Упраўленне камунальных прадпрыемстваў.

Сёлета ў Магілёве будуць адрамантаваны больш за 20 дваровых пляцовак. Ствараецца пералік аб'ектаў, якія будуць адноўленыя. Таксама вывучаецца меркаванне жыхароў, якімі яны хочуць бачыць адрамантаваныя дваровыя тэрыторыі.

Ініцыятары кампаніі – выпускнікі “Лабараторыі мясцовага актывізму”. Мерапрыемствы адбудуцца пры падтрымцы адміністрацыі гораду.

Фота: blizko.by