Прымі ўдзел у конкурсе ідэяў “Зробім лепш 2020”

11.04.2020

Асамблея НДА сумесна з Беларускім домам правоў чалавека імя Б. Звозскава (Вільня) запрашаюць арганізацыі ды ініцыятывы далучыцца да кампаніі Зробім лепш 2020” і падаваць ідэі на конкурс.

Атрымаць падтрымку ў 500 еўра змогуць ідэі, скіраваныя на пашырэнне салідарнага ўдзелу грамадзянаў у вырашэнні праблемаў, развіццё гарызантальных сувязяў і ўзаемадапамогі.

Прыярытэтам будуць карыстацца ідэі, якія адказваюць на новыя выклікі, справакаваныя пандэміяй COVID-19, улічваюць пытанні бяспекі і захавання здароўя ўдзельнікаў і прыцягваюць грамадзян да ўдзелу.

У межах конкурсу падтрымаюць 40 лакальных кампаній. Усе яны пройдуць пад адзіным лозунгам – “Зробім лепш”.

Сума падтрымкі: да 500 еўра

Тэрмін рэалізацыі : 01.06–30.06.2020 г.

Тэрмін падачы заявак: да 26.04.2020 г.

Шырокаму асвятленьню кампаніі будзе спрыяць галоўны інфармацыйны партнёр – NAVINY.BY.

Падрабязней пра конкурс і працэс падачы заявак чытайце на адмысловай старонцы: zrobimleps2020.belngo.info.

Усе пытаньні, звязаныя з падачай заявак, правядзеннем конкурсу, ажыцьцяўленнем праектаў, можна накіроўваць на адрас: zrobimleps2020@gmail.com.

Кампанія “Зробім лепш 2020” скіраваная на паляпшэнне іміджу грамадзкіх арганізацый ды ініцыятыў праз сумесную дзейнасць, пашырэнне салідарнага ўдзелу грамадзян у вырашэнні праблем, развіцьцё гарызантальных сувязяў і ўзаемадапамогі.

Сёлета кампанія ладзіцца ў пяты раз. Папярэднія кампаніі праводзіліся ў 2002, 2003, 2013 і 2014 гадах. Кампаніі былі прысвечаныя тэмам удзелу моладзі, аховы здароўя, вырашэння мясцовых праблем і папулярызацыі беларускай мовы і культуры.

Больш інфармацыі тут.