Дапаможнік "Працоўнае навучанне" стварыла Алена Місюкевіч, настаўніца працоўнага навучання з Ашмянскай СШ №3.
Сайт-дапаможнік - гэта сучасная адукацыйная пляцоўка са зручнай навігацыяй для выкарыстання навучэнцамі ў час заняткаў і ў пазаўрочны час. Выкарыстанне гэтага рэсурсу павысіць не толькі эфектыўнасць навучання, але дапаможа стварыць больш прадуктыўную атмасферу, зацікавіць матэрыялам, дапаможа развіць творчыя здольнасці, фармаваць элементы інфармацыйнай культуры.
З дапаможнікам па працоўным навучанні можна пазнаёміцца у гэтым відэа-навігатары па сайце.
Знаходзіцца рэсурс ў свабодным доступе.
"Буду рада калі настаўнікам і вучням ен спатрэбіцца і спадабаецца" - дадае аўтар рэсурса Алена Мікалаеўна Місюкевіч.