Для збору і абмену матэрыяламі, відэаўрокамі, маршрутнымі лістамі і іншымі распрацоўкамі, якія прыдатныя для дыстанцыйнага, перакуленага і змяшанага навучання, створана суполка "Перакулены ўрок. Матэрыялы для навучання", якую Міністэрства адукацыі ўключыла ў спіс рэкамендаваных матэрыялаў.
Там збіраюцца матэрыялы, а таксама спасылкі на іншыя рэсурсы, дзе ёсць прыдатныя для дыстанцыйнага навучання матэрыялы. Напрыклад, пляцоўкі і сайт інстытутаў развіцця адукацыі, упраўленняў адукацыі, і іншыя рэсурсы, што былі заснаваныя для пераадолення наступстваў пандэміі СOVID-19, але асноўнае багацце - гэта матэрыялы, якя ствараюць самі настаўнікі.
Кожны матэрыял мае тэму: клас+прадмет. Напрыклад „7 кл фізіка“. Палтформа ФБ дазваляе лёгка адсартаваць матэрыялы па прадметах і класах.
Вось інструкцыя, як гэта зрабіць:
Каб адшукаць патрэбныя ролікі ці тэксты для свайго прадмета, трэба націснуць на цэтлік (тэму - topic) у правым баку старонкі. Калі вам патрэбны рэсурс або інструмены - выберыце гэтыя тэмы.
У радку "Пошук" можаце таксама ўвесці іншае ключавае слова, або прозвішча аўтара матэрыялу.
У радку "Пошук" можаце таксама ўвесці іншае ключавае слова, або прозвішча аўтара матэрыялу.
Далучайцеся да супокі, карыстайцеся агульным банкам карысных матэрыялаў, дасылайце свае распрацоўкі.
У апісанні да матэрыялу, калі ласка, пазначайце тэму ўрока, для якой ён прыдатны.