Formative – гэта платформа для хуткай зваротнай сувязі і анлайн ацэньвання дзейнасці вучняў. Гэты web-рэсурс дазваляе настаўніку
прапанаваць вучням розныя тыпы заданняў анлайн, імгненна карэкціраваць працэс засваення матэрыялу і сачыць за дынамікай
паспяховасці вучняў. Formative дазваляе ствараць свае ўласныя заданні або выкарыстоўваць ужо гатовыя. Плюсамі Formative з’яўляюцца імгненная зваротная сувязь, эканомія часу для праверкі вучнёўскіх работ і хуткае падлічванне балаў (ацэньванне). Гэта кантроль са зваротнай сувяззю, з дыягностыкай памылак па выніках дзейнасці і ацэньваннем вынікаў: сумесная табліца прозвішчаў вучняў, заданняў і балаў дае магчымасць выявіць, якая тэма была складанай, віклікала цяжкасці ці не засвоена вучнямі.
Прадукт стабільна працуе і нескладаны ў выкарыстанні.
Павел Лічэўскі - настаўнік беларускай мовы з Пінска - прапануе пакрокавую падрабязную інструкцыю, як зарэгістравацца і выкарыстоўваць Web-cэрвіс Formative ў працы, а таксама відэа, на якім паказаны працэс выкарыстання гэтага сэрвісу на ўроку беларускай мовы.