"Чорная шуфлядка" - забаўляльна-навучальная газетка для дзетак і іх бацькоў

Алена Церашкова - мама чатырох дзяцей, хірург і грамадская дзяячка. Для сваіх і не толькі дзетак стварыла газету "Чорная шуфлядка". Паводле стваральніцы, гэта "хаатычная, неперыядычная, моўна-лінгвістычная газетка для маладых беларусаў і іхных шчырых сяброў. Рэкамендавана ўсім, хто не баіцца вучыцца". 

“Чорная шуфлядка” – самадрукаваная газетка, якую вы можаце спампоўваць (ніжэй) і распаўсюджваць між сяброў і з любымі некамерцыйнымі мэтамі абсалютна бясплатна. Калі аўтарства не пазначана, значыць, тэксты створаныя ці перапрацаваныя Аленай Церашковай.

 
Вы маеце магчымасць пашырыць і актываваць слоўнікавы запас свой і дзяцей, ШТОМЕСЯЦ ЦЯГАМ 1 НАВУЧАЛЬНАГА ГОДУ ці ў іншым рэжыме прапануючы ім
 
тэксты і заданні на тэмы: КОЛЕРЫ, ХАТНІЯ КЛОПАТЫ, ПРЫСМАКІ, ТРАНСПАРТ, КАЛЯНДАР, НАДВОР'Е, КОСМАС і ПРАФЕСІІ.
 
Заданні аўтарскія, але мова належыць нам усім. Распаўсюд і выкарыстанне ў некамерцыйных мэтах.
 
Спампаваць усе наяўныя нумары можна  тут: